Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Багдадзе - 5 чалавек забітыя


БАГДАД. У Цэнтры ірацкай сталіцы выбухнуў сёньня замінаваны аўтамабіль, якім кіраваў замахоўца-сьмяротнік. Як паведаміў прадстаўнікі міністэрства аховы здароў’я Іраку, прынамсі 5 чалавек загінулі, а яшчэ 20 параненыя. Большасьць ахвяраў – мясцовыя паліцыянты. Між тым амэрыканская авіяцыя працягвае бамбаваць пазыцыі паўстанцаў-сунітаў у горадзе Эль-Фалуджа. Вайскоўцы кажуць, што ўдары накіраваныя супраць аб’ектаў, дзе хаваюцца ваяўнікі групоўкі, якой кіруе Абу-Мусаб аз-Заркаўі.
XS
SM
MD
LG