Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух “Зубр” правёў акцыю супраць палітычнага тэрарызму


Любоў Лунёва, Менск Сябры моладзевай арганізацыі “Зубр” правялі акцыю пратэсту насупраць будынку КГБ. Міліцыянты прыехалі на месца падзеі празь некалькі хвілінаў пасьля заканчэньня акцыі. Каля гадзіны яны бязвынікова шукалі на менскіх вуліцах удзельнікаў акцыі.

Каля двух дзесяткаў сяброў моладзевага руху “Зубр” прыйшлі да помніка Фэліксу Дзяржынскаму. Чацьвёра хлопцаў у камуфляжнай вопратцы і масках, якімі звычайна карыстаюцца амонаўцы ў часе спэцапэрацыяў, сталі сьпінамі да помніка. Да іх падышлі дзяўчаты й сталі наперадзе. Яны трымалі партрэты зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьмітра Завадзкага. Адна з іх, Натальля, патлумачыла Радыё Свабода мэту акцыі:

(Натальля: ) “Акцыя памяці зьніклых людзей. Каб усе людзі ведалі, што наш дыктатар, апошні дыктатар у Эўропе, так зьнішчае людзей, абсалютна без усялякіх межаў”.

Адзін з каардынатараў руху “Зубр” Павал дадаў:

(Павал:) “Праводзім акцыю да 5-й гадавіны зьнікненьня Красоўскага і Ганчара. Увесь сьвет зараз змагаецца з сусьветным тэрарызмам – у нас жа, у нашай краіне, адбываецца тэрарызм палітычны. Гэтыя зьніклыя людзі ёсьць ахвярамі палітычнага тэрору”.

Сваіх калегаў зь міліцыі выклікаў супрацоўнік дзяржаўтаінспэкцыі, але тыя зьявіліся толькі пасьля таго, як усё скончылася.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG