Фармальна падобная акалічнасьць не давала спартоўцы права на ўдзел у сёлетняй Алімпіядзе ў Афінах. Аднак самі палякі агучылі вынікі тэстаў у вузкіх колах – прадстаўнікам беларускага боку. Што да нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, то ён праігнараваў гэты факт і накіраваў Несьцярэнку ў Афіны. Гэтымі днямі ў Бэрліне, дзе адбываецца фінал залатой лігі ІSTAF, старшыня Міжнароднай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Лямін Дыяк (Сэнэгал) заявіла, што сытуацыя зь Несьцярэнкай будзе ўсебакова расьсьледавацца.
Фінал Залатой лігі, які таксама называюць спаборніцтвамі лёгкаатлетычных зорак – гэта камэрцыйныя спартовыя гульні. Замест мэдалёў арганізатары выдаюць пераможцам салідныя ганарары. Юлія Несьцярэнка адразу пацьвердзіла свой ўдзел у бэрлінскіх спаборніцтвах. Гэта было яшчэ ў Афінах. Але, як мы ведаем, прыбыўшы дадому, яна трапіла ў шпіталь. Днямі, на імпрэзе, арганізаванай у гонар Несьцярэнкі берасьцейскім прадстаўніцтвам “Прыёрбанку” і аўстрыйскім “Райфазэнбанк”, спартоўка ў часе атрыманьня карткі кліента заявіла, што ўвогуле ня будзе сёлета ўдзельнічаць ні ў якіх спаборніцтвах. Яе фізычны стан дагэтуль так і не аднавіўся.
Менавіта гэтымі днямі ў Бэрліне кіраўніцтву Міжнароднай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі трапілі ў рукі малавядомыя матэрыялы двухгадовай даўніны з варшаўскай спартовай лябараторыі. Паводле аглядальнікаў, гэтыя матэрыялы, плюс факт непрыезду алімпійскай чэмпіёнкі на Залатую лігу, плюс яе раптоўная хвароба, плюс адмова ад удзелу ва ўсіх спаборніцтвах, плюс першапачатковы агульны недавер да яе афінскай перамогі спарадзілі сёньня шмат розных спэкуляцыяў, чутак і нават плётак.
Усе назіральнікі, аднак, згаджаюцца ў тым, што ніводны спартовец не ўжывае допінг аднаразова, а тым больш бязь веданьня трэнэра. Як пішуць нямецкія спартовыя журналісты, усе апошнія скандалы, зьвязаныя з ужываньнем допінгу пераважна ў лёгкаатлетычных колах, сьведчаць пра схаваную садружнасьць паміж гэтым відам спорту і апошнімі фармадасьледваньнямі.
Як піша аглядальнік “Frankfunter Allgemeine”, апошні допінг-скандал наўрад ці выльецца ў нейкія сур’ёзныя наступствы як для самой беларускай спартоўкі, так для і ейнага кіраўніцтва. Спартовая польская лябараторыя, якая ўстанавіла пазытыўны допінг-тэст Несьцярэнкі, не зьяўляецца афіцыйна акрэдытаванай ні пры Міжнародным алімпійскім камітэце, ні пры Міжнароднай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі. Гэта той аргумэнт, якім можа крыць Беларуская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі. Аднак, у любым выпадку, польскі тэст Несьцярэнкі робіць вельмі сумнеўнымі ўсе апошнія дасягненьні лёгкаатлетычных зорак, піша нямецкі друк.
На заканчэньне – некалькі агульных зьвестак пра кленбутэрол. Паводле афіцыйных дадзеных, у краінах Усходняй Эўропы гэты прэпарат не вырабляецца. Лічыцца, што ён спальвае тлушч, аднак пры гэтым не зьніжае мускульнай масы дый надае арганізму дадатковую сілу. Ёсьць меркаваньне, што ў пэўных відах спорту вынікі залежаць у тым ліку ад адпаведных прапорцыяў цела, ад пабудовы мускульнага шкілету. Усё гэта немагчыма дасягнуць аднымі трэніроўкамі ці дыетай. Кленбутэрол звычайна выкарыстоўваецца ў часе трэніровак, напярэдадні спаборніцтваў. У злучэньні з пэўнымі хімічнымі рэчывамі прэпарат можа прыносіць розныя іншыя вынікі.