Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Багдадзе - 47 загіблых


БАГДАД. У цэнтры ірацкай сталіцы ад выбуху замінаванага аўтамабіля на гандлёвай плошчы загінулі прынамсі 47 чалавек, а болей за 100 параненыя. Адказнасьць за замах узяла на сябе групоўка “Тахвід аль Джыхад” –“Еднасьць і сьвятая вайна”, якая падазраецца ў сувязях з аль-Кайдай. Міністар унутраных справаў Іраку Фалах ан-Накіб у сувязі з гэтым заявіў: (Накіб) “Гэта замах супраць ірацкага народу і ірацкай дзяржавы. Асобы, якія наўпрост зьвязаныя з ворагамі Іраку, спрабуюць спыніць адраджэньне краіны. Але – паводле волі Алаха – мы створым новыя сілы правапарадку і зьнішчым экстрэмістаў”. У выніку іншага выбуху ў Багдадзе забітыя двое амэрыканскіх жаўнераў, а яшчэ некалькі параненыя. Між тым у панядзелак, амэрыканская авіяцыя збамбавала аб’екты паўстанцаў у горадзе Эль-Фалуджа. Загінулі прынамсі 20 чалавек
XS
SM
MD
LG