БРУСЭЛЬ. Кіраўніцтва НАТО адмяніла вайсковыя манэўры, што меліся адбыцца ў Азэрбайджане на пачатку верасьня -- пасьля таго, як улады краіны выступілі супраць удзелу у манэўрах вайскоўцаў з Арменіі.
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў заявіў, што ён супраць прысутнасьці армянскіх вайскоўцаў на зямлі Азэрбайджану.