Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Паўночнай Асэтыі адчыняюцца ўсе школы, апроч школы нумар 1


МАСКВА. Сёньня ў Паўночнай Асэтыі адчыняюцца ўсе школы, апроч школы нумар 1, дзе з 1 па 3 верасьня тэрарысты ўтрымлівалі болей за тысячу закладнікаў. Ахвярамі гэтай трагедыі, якая скончылася выбухамі й штурмам школы, сталі прынамсі 330 чалавек. Служба бясьпекі Паўночнай Асэтыі правяла праверкі ўсіх школаў рэспублікі. Дзеці, якія былі сярод закладнікаў, атрымліваюць псыхалягічную дапамогу, яны баяцца вяртацца ў школы.
XS
SM
MD
LG