Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афганістане зьмененыя мясцовыя кіраўнікі


КАБУЛ. Урад Афганістану замяніў кіраўнікоў у двух правінцыях, Гэрат і Гор. Адзін зь іх, уплывовы кіраўнік правінцыі Гэрат Ісмаіл Хан прызначыны міністрам прамысловасьці. Ён адмовіўся ад пасады, хаця прыняў адстаўку. Ісмаіл Хан заявіў, што ён – вайсковец, і не надаецца для дзяржаўнай працы. Асабістая армія Ісмаіла Хана, у якой дзесяткі тысячаў вайскоўцаў, выклікала заклапочанасьць цэнтральнай улады, хаця ён заяўляў пра сваю лаяльнасьць ураду. Праваабаронцы абвінавачваюць Ісмаіла Хана у зьняволеньні і катаваньнях сваіх палітычных апанэнтаў. Кіраўніком правінцыі Гэрат прызначаны Махамэд Хайехава, былы амбасадар Афганістану ва Украіне.
XS
SM
MD
LG