Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісар Эўразьвязу наведаў Турэччыну


ІЗЬМІР. Эўразьвяз ня будзе патрабаваць ад Турэччыны выкананьня дадатковых умоваў, пакуль ня будзе вызначаная пачатковая дата перамоваў адносна далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу. Камісар па пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу Гюнтар Фэрхойгэн наведаў Турэччыну перад тым, як будзе падрыхтаваная справаздача у кастрычніку адносна Турэччыны. Турэччына ажыцьцявіла шэраг рэформаў дзеля далучэньня да эўрапейскай супольнасьці, але у краіне адзначаюцца парушэньні правоў чалавека. Паводле Фэрхойгэна, Турэччына павінна рабіць болей дзеля забясьпячэньня грамадзянскіх і культурных правоў курдаў. Найперш, павінна быць палепшаная сытуацыя з адукацыяй і тэле-радыёвяшчаньнем на курцкай мове. Плянуецца, што у сьнежні сёлета вырашыцца, ці будзе Турэччына афіцыйна запрошаная на перамовы адносна далучэньня да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG