У 2002 годзе Маркевіч сам быў асуджаны за абразу прэзыдэнта на 2,5 гады зьняволеньня. З гэтага тэрміну журналіст адсядзеў каля года і быў выпушчаны на волю па амністыі.
Між тым судзімасьць з Маркевіча дагэтуль ня зьнятая, што не дае яму магчымасьць удзельнічаць у гэтых парлямэнцкіх выбарах.
Камэнтуючы апошнія падзеі па працэсе над Леванеўскім і Васільевым Мікола Маркевіч згадаў пра беспрэцэдэнтны ціск на мясцовых прадпрымальнікаў і палітычных актывістаў з боку гарадзенскіх ўладаў.
(Маркевіч: ) “Ім трэба апраўдаць свае беззаконьні. Чым больш жорсткім будзе прысуд, тым больш у іх будзе апраўданьняў перад сваімі кіраўнікамі за сваю абсалютна незаконную, антыканстытуцыйную дзейнасьць. Калі я назіраў за гэтым працэсам, я фактычна наноў перажыў усё, што было са мной у 2002 годзе. Тое ж абвінавачваньне, пабудаванае на меркаваньні нейкага неадукаванага высокапастаўленага чыноўніка, тая ж сфальшаваная база доказаў. Беларусь з гэтым нейкім чынам павінна скончыць, бо гэта нейкі канвэер, гэтакая адская машына, якая ўвесь час патрабуе ахвяраў. Жыцьцё паказвае, што яна дзейнічае і толькі людзі добрай волі, ня толькі зь Беларусі, але са ўсяго сьвету, могуць спыніць гэты жудасны канвэер”.
Пракурор прапанаваў пасадзіць Леванеўскага і Васільева на тры гады – за верш