Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалены Андрэй Бабіцкі


МАСКВА. Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа вітае вызваленьне з пастарунку свайго карэспандэнта Андрэя Бабіцкага, аднак выказвае жаль у сувязі з тым, што абвінавачвальны вырак ў ягонай справе застаўся ў сіле. У суботу суд ў Маскве адмяніў рашэньні ранейшае міравога суддзі, які пастанавіў арыштаваць Бабіцкага на 5 сутак за дробнае хуліганства, але пакінуў у сіле вырак што да штрафу ў памеры тысячы расейскіх рублёў. Наш калега заявіў, што быў вызвалены толькі дзякуючы ўціску звонку, у тым ліку заявы прэзыдэнта Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа Томаса Дайна.
XS
SM
MD
LG