РЫГА. У Латвіі каля дзесяці падлеткаў правялі сёньня чарговую акцыю пратэсту супроць рэформы адукацыі – каля міністэрства адукацыі адбываліся шаманскія танцы “дзеля выгнаньня злых духоў”. Новая рэформа прадугледжвае ад 1 верасьня абавязковае выкладаньне 60 працэнтаў прадзьметаў у старэйшых клясах расейскамоўных школаў на латыскай мове.
Тым часам суд спыніў справы восьмі затрыманых пікетоўшчыкаў учора, якія прыкавалі сябе да будынку Кабінэта міністраў.
Каля 100 настаўнікаў з 50 школаў нацыянальных меншасьцяў падпісалі зварот да Рыскай думы з прозьбай не даваць дазволу на акцыі, якія адбываюцца у часе урокаў з удзелам дзяцей.