БАГДАД. Два францускія журналісты, якіх трымаюць у закладніках у Іраку, жывыя. Пра гэта паведаміў Мохамэд Бічары, віцэ-прэзыдэнт Мусульманскай рады Францыі, які знаходзіцца у сталіцы Іраку. Захопнікі патрабуюць, каб Францыя скасавала забарону на мусульманскія хусткі у дзяржаўных навучальных установах.