Студэнцкі інтэрнат №1, куды прыйшлі Юрась Глушакоў і сябра ягонай ініцыятыўнай групы па збору подпісаў Андрэй Аксёнаў, належыць Гомельскаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны.
Дзяжурная інтэрнату Тацяна Караткова і камэндант не пярэчылі збору подпісаў, аднак патрабавалі гэта ўзгодніць з унівэрсытэцкім начальствам. Інфармацыя дайшла да намесьніка кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёну Юрыя Лашкевіча. Неўзабаве ў інтэрнат прыехалі прарэктар Сяргей Ханеня і нарад міліцыі. Але паколькі Юрась Глушакоў зьяўляецца яшчэ і дзейным дэпутатам гарсавету, міліцыя ня стала яго затрымліваць.
Збор подпісаў аднак прыйшлося спыніць. Гаворыць Юрась Глушакоў:
(Глушакоў: ) “Я гэта расцэньваю як сплянаваную акцыю супраць незалежнага кандыдата”.
Раней яму не дазволілі сустрэцца з кандытарамі фабрыкі “Спартак”.