У выбарчых штабах дэмакратычных партыяў і ў ініцыятыўных групах патэнцыйных кандыдатаў ад апазыцыі пакуль ня маюць зьвестак ні пра аднаго свайго прадстаўніка, які бы быў уключаны ў склад участковых камісіяў, фармаваньне якіх завершылася 1 верасьня. Прыходзяць толькі зьвесткі пра стопрацэнтныя адмовы. Напрыклад, у перадвыбарчым штабе ПКБ паведамілі, што адмовілі іх вылучэнцам ва ўчастковыя камісіі ў шэрагу акругаў Менску, Гомелю, Горадні й іншых гарадоў.
У менскай акрузе, у якой зьбіраецца балятавацца лідэр БНФ Вінцук Вячорка, з 27 вылучаных ва ўчастковыя камісіі актывістаў БНФ не ўключылі ніводнага. Гаворыць Вінцук Вячорка:
(Вячорка: ) “Я быў абсалютна перакананы, і тое, што адбылося, пацьвярджае мае перакананьні, што лукашэнкаўская ўлада мае намер рэалізоўваць свой звыклы сцэнар. У іх не хапае нават мазгоў зрабіць прынамсі бачнасьць дэмакратыі, пусьціўшы нейкую колькасьць прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў ва ўчастковыя ці акруговыя камісіі. Гэта ж усё роўна не старшыні й сакратары, на якіх прыпадае асноўная непрыемная функцыя маніпуляцыі вынікамі. Тым ня менш, яны нават на такі карцінны крок дзеля міжнароднай супольнасьці не насьмеліліся пайсьці. Гэта сьведчыць пра тое, што яны будуць займацца масавымі фальсыфікацыямі, па-другое, гэта сьведчыць пра іхны страх. Яны баяцца рэальнай перамогі Партыі БНФ, усіх дэмакратычных сілаў у галовах людзей”.
У Маладэчне Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада вылучыла 30 сваіх прэтэндэнтаў. Улады ў камісіі не ўключылі ніводнага. Чаму? На гэтае пытаньне адказвае Мікалай Чурсін, старшыня Маладэчанскага гарвыканкаму, які й прымаў рашэньне аб фармаваньні камісіяў:
(Чурсін: ) “Бачыце, у камісіі яны ўсе хочуць патрапіць, ня толькі апазыцыйныя партыі, як вы іх называеце, але і іншыя… Але ня трэба забываць, што ў камісіях трэба працаваць, акрамя ўсяго іншага. А то ж усе хочуць засядаць, але працаваць ня ўсе хочуць”.
Спадар Чурсін кажа, што ва ўчастковых камісіях сабраныя людзі, якія ведаюць адзін аднаго і ўмеюць працаваць зь людзьмі, складаць сьпісы выбаршчыкаў і арганізоўваць галасаваньне. Дарэчы, спадар Чурсін сам зьбіраецца вылучацца кандыдатам у дэпутаты па Маладэчанскай акрузе. Ён сьціпла не сказаў, колькі ўжо подпісаў за яго сабрана. Аднак ягоны патэнцыйны канкурэнт з БСДГ Аляксей Кароль назваў лік сябраў ягонай ініцыятыўнай групы — 511.
(Кароль: ) “Па прадпрыемствах, па школах ходзяць, загадваюць пашпарты прынесьці на працу, так што адміністрацыйны рэсусрс тут падключаны на самым высокім накале. Ідзе па сутнасьці мабілізацыя — ня пойдзеш, рызыкуеш страціць працу. Подпісы зьбіралі й пераконвалі, што трэба адзін раз толькі ставіць подпіс. Падпісаўся за Чурсіна — за нікога больш не падпісвайся. А не падпішасься за Чурсіна — пішы расьпіску, што ты адмаўляесься ставіць подпіс”.
Паводле Аляксея Караля, за Мікалая Чурсіна ў Маладэчне пачалася датэрміновая агітацыя — па маладэчанскім кабэльным тэлебачаньні паказвалі рэклямны фільм пра яго, у газэтах публікаваліся ягоныя праграмныя матэрыялы. Сам старшыня Маладэчанскага гарвыканкаму спадар Чурсін кажа, што ўсё адбываецца ў рамках закону:
(Чурсін: ) “Але калі мы робім справаздачу перад гараджанамі альбо даем якую-небудзь інфармацыю па горадзе, навіны, гэтак жа як і вы, — працуем, то ў нас пасада такая, нічога ж ня зробіш. Мы ж павінны гаварыць, што мы робім. Мы не дазваляем сабе залішняга, тое, што ў межах дазволенага”.