Імпрэза распачалася гімнам ліцэю:
Беларускі наш ліцэй, Мы цябе ўслаўляем. Беларускі наш ліцэй, Мы цябе ўслаўляем. Дух любові і свабоды Хай лунае тут заўсёды І над нашым краем, І над нашым краем!
У гэтым дружным хоры выкладчыкаў і ліцэістаў вылучаліся навічкі, тыя 16 чалавек, якія сёлета паступілі на розныя курсы ліцэю. Яны яшчэ ня вывучылі ліцэйскага гімну, а нязвыклая атмасфэра неафіцыйнае ўрачыстасьці іх моцна ўражвала, але не пужала. Як сказала мне маці аднаго зь першакурсьнікаў, яна аддала вучыцца сюды сына таму, што ў гэтым ліцэі, на яе думку, выхоўваюць будучую сапраўдную беларускую эліту. Цікава, што кляснаю кіраўнічкаю першакурсьнікаў будзе выкладчыца, якая таксама прыйшла працаваць у ліцэй ужо пасьля таго, як улады яго зачынілі. Падпольная праца настаўніцу Дзіну Лісоўскую не бянтэжыць:
(Лісоўская: ) “Нічога недазволенага мы тут ня робім. Мы вучым нашых дзяцей”.
Пра тое, хто і чаму вучыць дзяцей у ліцэі, нагадаў у сваім віншавальным выступе на ўрачыстасьці намесьнік дырэктара Лявон Баршчэўскі:
(Баршчэўскі: ) “Два дактары навук, чатыры дацэнты, сем кандыдатаў навук, два выдатнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь, восем выкладчыкаў вышэйшай катэгорыі — гэта самы лепшы склад выкладчыкаў сярэдніх навучальных устаноў Беларусі. Мы пачынаем наш навучальны год і спадзяемся, што ён будзе для нас радасным, сьветлым і мы папоўнім ня толькі багаж сваіх ведаў, але і такія паняцьці як годнасьць, уменьне радавацца адзін за аднаго, уменьне адчуваць локаць адзін аднаго”.
Вучыцца ў такой установе не перадумаў за лета ніводзін зь ліцэістаў. Іхны выбар падтрымліваюць бацькі. Гаворыць Авяр’ян Дзеружынскі, бацька чацьверакурсніцы Веранікі:
(Дзеружынскі: ) “Хачу сказаць, што я на сваёй зямлі, і я павінен адчуваць сябе тут больш-менш камфортна, але ж за гэта трэба проста змагацца кожны дзень…”
Досьвед леташняга падпольнага навучаньня дае ўпэўненасьці ў будучыні ліцэю і ягонаму дырэктару Ўладзімеру Коласу:
(Колас: ) “Працягваем навучаньне ў тых умовах, у якіх гэта магчыма, і будзем старацца зрабіць іх як мага больш камфортнымі для нашых навучэнцаў. У іх няма пакуль што свайго будынку. Вось мы побач зь ім знаходзімся, ён пусты, але мы туды ня можам увайсьці. Таму мы шукаем, і ўжо ў прынцыпе знайшлі памяшканьні. Хаця ёсьць вялікія перашкоды — вы бачыце. Мы сабраліся разам, а тут вакол поўна розных прадстаўнікоў міліцыі, спэцслужбаў… Ужо мы папярэджаньне атрымліваем, што сабраліся незаконна, несанкцыянавана. Але што рабіць, мы ў такіх варунках знаходзімся”.
Пасьля ўрачыстасьці навучэнцы і выкладчыкі паехалі на Ўсходнія могілкі, дзе ля магілы Васіля Быкава далі клятву вернасьці Беларускаму гуманітарнаму ліцэю. А па абедзе пачаліся звычайныя вучнёўскія будні ліцэістаў дзеля мэты, пра якую яны пяюць у сваім гімне:
Хай жа волаты ў ліцэі Падрастаюць і сталеюць Для краіны роднай, Для краіны роднай!