Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 тысяч віцебскіх студэнтаў паедуць “на бульбу” насуперак ранейшым абяцаньням не пасылаць іх на палі


Браніслава Станкевіч, Віцебск Каля 6 тысяч віцебскіх студэнтаў Аблвыканкам пасылае “на бульбу”, хаця раней намесьнік міністра адукацыі сьцьвярджаў, што масавых студэнцкіх выездаў у калгасы сёлета ня будзе.

З трэцяга верасьня тутэйшыя студэнты ВНУ, а таксама навучэнцы прафэсійна-тэхнічных навучальных установаў накіруюцца ў калгасы ды саўгасы Віцебшчыны. Гэтак вырашыла кіраўніцтва аблвыканкаму, стварыўшы нават адмысловы “штаб” дзеля каардынацыі студэнцкае сельскагаспадарчае працы на чале з намесьнікам старшыні аблвыканкаму Пятром Южыкам.

Загад кіраўніцтва вобласьці пра далучэньне да “бітвы за ураджай” студэнцкага “атраду” быў цалкам нечаканы: колькі дзён таму на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра адукацыі Беларусі запэўніваў усіх прысутных, што студэнцкую ды вучнёўскую моладзь у калгасы ды саўгасы сёлета накіроўваць ня будуць. Бо няма адпаведнага запыту з боку міністэрства сельскае гаспадаркі, які да усяго мусіць быць яшчэ падмацаваны асобнай пастановаю Савета Міністраў.

У Віцебску ж вырашылі ніякіх запытаў ды іншых распараджэньняў не чакаць. І адзінае, што аблвыканкам паабяцаў студэнтам напярэдадні ад’езду на прымусовыя сельскагаспадарчыя работы, – гэта не працягваць «прыгон» па сканчэньні месячнага тэрміну. З тае самае прычыны ўсім гаспадаркам загадана выкарыстоўваць студэнцкую дапамогу як мага больш эфэктыўна. Інакш кажучы, карыстаць бясплатную студэнцкую працу напоўніцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG