ГААГА. Слабадан Мілошавіч, прамаўляючы ў сваёй абароне ў Гааскім трыбунале адкінуў абвінавачаньні на свой адарас ў генацыдзе і ваенных злачынствах. Ён ізноў адмовіўся прызнаць законнасьць трыбуналу,
(Мілошавіч) “Абвінавачаньні супраць мяне сфабрыкаваныя і бязглуздыя. Яны несумленныя і скажаюць хаду гісторыі. Усё паставілі з ног на галаву, каб адказнасьці маглі пазьбегнуць тыя, хто сапраўды вінаваты ў балканскай трагедыі”.
Былы югаслаўскі прэзыдэнт, які адмовіўся ад адвакатаў, прамаўляў цягам чатырох гадзінаў.