КАБУЛ. Мінулае начы у выніку бамбаваньня афганскай вёскі з амэрыканскіх самалётаў пацярпелі цывільныя жыхары. Бамбаваньне было зьдзейсьненае у адказ на узброенны напад на мясцовыя улады. Амэрыканскія вайскоўцы паведамілі, што пачалі бамбаваць рэгіён пасьля таго, як нападнікі выпусьцілі 25 ракетаў на будынак адміністрацыі у Маногі, у 170 км ад Кабулу. Дакладная колькасьць пацярпелых невядомая, адзін з супрацоўнікоў галяндскай дабрачыннай групы паведаміў, што васьмёра жыхароў вёскі забітыя.