Меркаваньні апытаных мной мінакоў пра вынікі Алімпіяды падзяліліся. Прыкладна палова апытаных задаволеная тым, як выступілі беларускія спартоўцы. Столькі ж людзей выказалі незадаволенасьць вынікамі алімпійскіх спаборніцтваў для Беларусі.
(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, як вы ацэньваеце вынікі Алімпіяды для Беларусі?”
(Спадар: ) “Вельмі вялікія надзеі, але вельмі дрэнныя вынікі. Я думаў, што залатыя мэдалі будуць у кіданьні дыску й ядра, але мае надзеі ня спраўдзіліся. Нашыя спартоўцы былі вельмі задаволеныя вынікамі мінулай Алімпіяды, але да гэтай падышлі… Думалі, што будзе лёгка заваяваць такую колькасьць мэдалёў і на гэтай Алімпіядзе”.
(Спадар: ) “Два залатыя мэдалі — гэта вельмі мала. У веласпорце маглі бы атрымаць мэдаль, але ёй не пашэнціла, яе апярэдзілі. Але ж 20-е месца — гэта не апошняе”.
(Спадар: ) “Адмоўны вынік, маглі й лепей. Гэта паказвае ўзровень нашага спорту ў цэлым”.
(Спадар: ) “Не пашанцавала, 9 чацьвертых месцаў. Але гэта спорт: маглі б і лепш. Іншыя краіны выступілі лепей”.
(Спадарыня: ) “Я лічу, што выдатна, малайцы. Шчасьця ім, здароўя”.
(Спадар: ) “Я лічу, што Алімпіяда скончылася вельмі добра для Беларусі, хаця і няма столькі мэдалёў, на якія разьлічвалі”.
(Спадарыня: ) “Нават адчуваеш нейкі гонар, таму што мы не апошнія. Няхай і ня першыя, але золата ёсьць, і гэта добра. Шкада вельмі нашых баксэраў”.
(Спадарыня: ) “Па-першае, мы перамаглі ў 100-мэтровым спрынце, і першая дзяўчына, белая, якая здолела перамагчы — беларуска. І гэта вельмі прыемна”.
(Спадарыня: ) “Беларусы паказалі вельмі добры вынік на Алімпіядзе, і з кожным годам, з кожнымі Алімпійскімі гульнямі мы становімся ўсё лепш і лепш”.
(Спадарыня: ) “Два залатыя мэдалі — гэта, безумоўна, не такі вялікі вынік, і шчыра кажучы, я не лічу, што нашыя выступілі добра. Маглі бы і лепей, бо такая прома-кампанія, якая праводзілася ў Беларусі, на тэлебачаньні і ў прэсе, то яны маглі быць і лепш”.
(Спадар: ) “Удзел у Алімпіядзе — гэта ўжо добры вынік. Залатыя мэдалі — гэта таксама добры вынік. Але, наколькі я ведаю, паабяцалі сур’ёзны разбор палётаў зрабіць. Гэтае абяцаньне было выказанае падчас Алімпіяды. Я лічу, што калі нават і былі памылкі ў спартоўцаў, то іх трэба падтрымліваць, і вынікі тады будуць лепшыя. А так нашы малайцы, нягледзячы ні на што, у тых умовах, у якіх яны рыхтаваліся да Алімпіяды, усё, што залежала ад саміх спартоўцаў, яны зрабілі”.
(Спадарыня: ) “Ведаеце, я не глядзела Алімпіяды”.
(Спадарыня: ) “Справа ў тым, што прэзыдэнту было паабяцана 25 мэдалёў, а атрымалася ўсяго толькі 15. А для такой маленькай краіны як Беларусь, гэта таксама нядрэнны вынік”.
(Спадар: ) “Сярэдняя Алімпіяда, стандартны варыянт, як звычайна. Прыклалі ўсе намаганьні. Шмат чацьвертых месцаў, хаця маглі бы быць і трэція месцы”.
(Спадарыня: ) “Я лічу, што Алімпіяда была ўдалая, нашыя спартоўцы годна сябе паказалі. Больш за ўсіх парадавала Юлія Несьцярэнка з залатым мэдалём, самая хуткая жанчына краіны. А ўвогуле, мяне зьдзівіла тое, што дзяржава разьлічвала на 25 мэдалёў. Марныя спадзяваньні, але нашыя спартоўцы выступілі вельмі ўдала”.