27 жніўня ў Афінах выступяць баксёры Віктар Зуеў і Магамэт Арыпгаджыеў, якія працягнуць змаганне за чэмпіёнскія тытулы. Арыпгаджыеў – ураджэнец расейскага Дагестану, які на мінулай Алімпіядзе выступаў за Азербайджан, а зараз прынёс мэдаль алімпійскай каманды Беларусі.
Ці можна казаць, што стаўка на легіянэраў у беларускім алімпійскім спорце апраўдала сябе? Зь дзесятка легіянэраў, якія ў Афінах абаранялі і працягваюць абараняць спартовы гонар Беларусі, Арыпгаджыеў – пакуль адзіны, хто заваяваў мэдаль. Але паколькі на рахунку беларускіх алімпійцаў гэтых мэдалёў, наогул, ня вельмі шмат, а ўсяго ў Грэцыі беларуская каманда прадстаўленая 153 спартоўцамі, то зрабіць выснову наконт правальнага выступу легіянэраў, відавочна, нельга.
Напрыклад, на думку кіраўніка Фэдэрацыі боксу Аляксандра Грыгарава прыцягненьне іншаземцаў у беларускі спорт апраўдана, паколькі гэта, маўляў, адпавядае міжнародным тэндэнцыям. Дарэчы, спадар Грыгараў ва ўчорашняй размове са мной выказаў аптымістычны прагноз наконт сёньняшняга выніку бою Магамэта Арыпгаджыева і ня выключае заваяваньня гэтым легіянэрам для сябе і для Беларусі залатой узнагароды.
Але ёсьць і іншыя высновы наконт легіянэраў, якія зроблены па гарачых сьлядах Алімпіяды. Я нагадаю, што ў скачках у ваду гонар Беларусі было даверана абараняць былым расейскім спартоўцам Сяргею Кучмасаву, Аляксандру Варламаву і Андрэю Мамантаву. Сёньня яны будуць браць удзел у спаборніцтвах на вышцы. Але нізкія вынікі скаканьня ў ваду з 3-мэтровага трампліну, якія былі імі паказаныя некалькі дзён таму, паводле адмыслоўцаў, былі лягічнымі. Вось, у прыватнасьці, якое стаўленьне да легіянэраў выказаў чэмпіён маскоўскай Алімпіяды 1980 году ў гэтым відзе спорту Аляксандр Партноў:
(Партноў: ) “Адмоўнае”.
(Карэспандэнт: ) “Чаму?”
(Партноў: ) “Таму што ў нас тых скакуноў купілі, якіх адлічылі са зборнай Расеі. А гэты “шляк” мы падбіраем. Яны ня зоймуць месцы вышэй за 25-ае. Так і атрымалася–25-ае і 30-ае. А з вышкі і яшчэ горшыя вынікі будуць. Гэта выкінутыя грошы. З 1976 году ў нас у Беларусі былі наймацнейшыя скакуны. Асабліва трампліністы. З вышкі. А зараз усё–скакуноў у ваду няма”.
(Карэспандэнт: ) Ваш спартовы досьвед выкарыстоўваецца?”
(Партноў: ) “Прыйшлі дылетанты, якія кажуць, што ім досьвед не патрэбны. Яны дбаюць пра сваю “кішэнь”, а не пра вынік”.
Як вынікае з тлумачэньня алімпійскага чэмпіёна Партнова, адным з нэгатыўных урокаў Алімпіяды ў Афінах можна лічыць і нізкі ўзровень прафэсійных якасьцяў некаторых беларускіх трэнэраў, якія рыхтавалі спартоўцаў да алімпійскіх спаборніцтваў.
Паводле майго назіраньня, у беларускім спорце маюць месца зьявы і адбываюцца працэсы такія ж, як і ў іншых сфэрах грамадзкага жыцьця. Тут створаная кіраўнічая “вэртыкаль”, дзе адказныя пасады, насамрэч, займаюць асобы, дасьведчанасьць якіх у некаторых відах спорту выклікае сумнеў у прафэсіяналаў.
У выніку трэнэрскі корпус у Беларусі досыць неаднародны. Многія таленавітыя настаўнікі ня могуць знайсьці працы на радзіме і вымушаныя падавацца на заробкі ў іншыя краіны. У той жа час іх месца займаюць малакваліфікаваныя трэнэры, ад якіх, зразумела, нельга чакаць выхаваньня алімпійскіх чэмпіёнаў. Гісторыя Віктара Сідзяка, славутага ў мінулым спартоўцы, неаднаразовага алімпійскага чэмпіёна ў фэхтаваньні на шаблях, які трэніраваў алімпійскага чэмпіёна Афінаў італьянца Альда Мантану, і ад трэнэрскіх паслуг якога ў той жа час адмаўляюцца ў цяперашняй Беларусі – красамоўны прыклад.
Прынамсі, ёсьць ў Беларусі і трэнэры, чый высокі прафэсіяналізм пацьверджаны на розных міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку на цяперашняй Алімпіядзе. Адзін зь іх – Віктар Ярашэвіч, трэнэр алімпійскай чэмпіёнкі ў бегу на 100 мэтраў Юліі Несьцярэнкі. Дарэчы, паводле Ярашэвіча, у свой час трэнэры ў Менску адмовіліся працаваць з Юляй, паколькі не бачылі ў ёй пэрспэктыўнай лёгкаатлеткі. У той жа час Ярашэвіч запрасіў будучую “зорку” у Берасьце, бо ўбачыў у ёй прыкметы таленавітай спрынтэркі, якая, паводле ягоных словаў, як ніхто іншы вельмі хутка рухала сьцёгнамі. А ўвогуле трэнэр Несьцярэнкі ў гутарцы са мной зазначыў, што ў Беларусі засталіся прафэсіяналы, дзякуючы якім у спрынце ад беларускіх спартоўцаў можна чакаць высокіх вынікаў і ў пэрспэктыве:
(Ярашэвіч: ) “Нам пакуль складана раўняцца з амэрыканцамі. Яны яўна ідуць наперадзе. Але і ў нас ёсьць добрая традыцыя выступаў на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах сьвету і Кубках Эўропы. Дастаткова згадаць Уладзіслава Сапею, які калісьці выступаў на Алімпійскіх гульнях. У эстафэце 4 х 100 срэбным прызёрам быў Лавецкі. Далей, сярод жанчын на Алімпійскіх гульнях выступала Іткіна. Так што ў нас склалася даволі істотная кампанія трэнэраў, якія працуюць пасьпяхова”.
(Карэспандэнт: ) “А вось калі параўнаць з расейцамі?”
(Ярашэвіч: ) “А чаму зь імі раўняцца. Мы мусім у іх выйграваць і ўсё. Беларусы ня слабейшыя за Расею. І гэта Несьцярэнка даказала”.