Ад 25 жніўня да 5 верасьня кіроўцы абавязаны езьдзіць толькі з уключаным сьвятлом. Апэрацыя “Ўвага! Дзеці ідуць у школу!” штогод праводзіцца ў Беларусі, але з гэткай жа ўпартасьцю штогод павялічваецца колькасьць дзяцей, што гінуць на дарогах. Паводле дадзеных Дзяржаўнай аўтаінспэкцыі, з пачатку года на дарогах загінула 50 дзяцей, і амаль 500 атрымалі траўмы. Гэта на 15 адсоткаў больш, чым летась. Прычым начальнік рэспубліканскага ДАІ Аркадзь Цэхавы адзначае наступную асаблівасьць:
(Цэхавы: ) “Рэзка ўзрасла гэтая праблема, яе важнасьць, у летні час. З 50 загіблых дзяцей 30 загінулі ў ліпені і жніўні”.
Дарэчы, палкоўнік Аркадзь Цэхавы тлумачыць летні ўсплёск дзіцячага траўматызму на дарогах ня толькі асаблівасьцямі сэзонных паводзінаў дзяцей. Так, дзеці маюць больш вольнага часу, яны больш актыўныя. Але яшчэ летам дзеці часьцей падарожнічаюць з бацькамі ў аўтамабілях і часьцей гінуць у дарожных аварыях. Паводле дарожнай інспэкцыі, гэта траціна сьмяротных выпадкаў, і большасьць трагедыяў дарослыя маглі б прадухіліць. Дастаткова было б выконваць правілы: не садзіць дзяцей на пярэднія месцы ды абавязкова прышпільваць іх рамянямі бясьпекі.
“Большасьць няшчасных выпадкаў зь дзецьмі адбываецца непасрэднай віной дарослых, альбо з-за іх няўважлівасьці і недысцыплінаванасьці” – гэтак лічыць супрацоўнік Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту траўматалёгіі й артапэдыі Аляксандар Мухля. Ён перакананы, што дзяцінства – вельмі рызыкоўны пэрыяд чалавечага жыцьця, і толькі дарослыя могуць зьвесьці гэтую рызыку да мінімуму. Але ў жыцьці вучоны назірае зусім іншае.
(Мухля: ) “Вось учора ішоў дамоў з працы і быў сьведкам: стаіць такі нецьвярозы дзяцюк гадоў 30 і вучыць хлапчукоў-тынэйджэраў: “Купілі б вы піва, згулялі б у футбол, і той, хто выйграе, выпіў бы больш піва. Разумееце? Самі дарослыя ствараюць сытуацыі, пры якіх дзець маюць больш магчымасьцяў атрымаць траўмы”.
Зноў статыстыка: за мінулы год 750 тысяч жыхароў Беларусі атрымалі розныя траўмы. Зь іх амаль палова – дзеці. І гэта толькі зафіксаваныя выпадкі, а вялікая колькасьць пацярпелых дзяцей да дактароў не зьвяртаецца, абыходзіцца хатнім лячэньнем. І часта толькі атрымаўшы траўму дзіця мае шанец пачуць ад бацькоў, што рабіць можна, а чаго нельга.