ГУАНТАНАМА. КУБА. Тут у амэрыканскай вайсковай базе пачынаюцца папярэднія слуханьні ў справе чатырох вязьняў, якія там утрымліваюцца.
Перад трыбуналам стануць двое грамадзянаў Емену, аўтсраліец і суданец, якія былі захопленыя ў 2002 годзе ў Аўганістане.
Яны абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах, а таксама ў вайсковых дзеяньнях супраць ЗША.
Такі працэс адбываецца ў ЗША ўпершыню пасьля Другой сусьветнай вайны.
Праваабаронцы заяўляюць, што суд ня можа быць справядлівы, бо палонныя ня маюць поўнага доступу да абароны, як гэта прадугледжана ў амэрыканскім заканадаўстве і Жэнэўскай канвэнцыі.