Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы -- сярод ахвяраў катастрофы


Сёньня раніцай у Чаркаскай вобласьці Ўкраіны адбылася буйная аўтакатастрофа. Сярод пацярпелых ёсьць і беларускія грамадзяне У інтэвію нашаму радыё прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных паведаміў наступнае: (Савіных: ) “Сёньня на 212-м кілямэтры трасы Кіеў-Адэса Чаркаскай вобласьці адбылося дарожна-транспартнае здарэньне. У выніку сутыкненьня беларускага аўтобусу з украінскім мікрааўтобусам загінулі людзі. Паводле папярэдніх дадзеных загінула 9 чалавек, 12 параненыя. Гэта з абодвух бакоў. Для аказаньня неабходнай дапамогі на мейсца катастрофы неадкладна выехалі прадстаўнік МУС Беларусі на Ўкраіне Валяцін Агалец і першы сакратар пасольства Артур Сьцяпаноў. Яны акажуць пацярпелым усю неабходную дапамогу. Паведамляецца, што беларускі аўтобус маркі “Вольва” вёз 52 пасажыры, беларускія грамадзяне, якія вярталіся з адпачынку ў Адэсе дадому. Украінскі мікрааўтобус маркі “Мэрсэдэс” вёз 17 пасажыраў па маршруце Умань-Адэса. Паводле апошніх дадзеных, якія падае агенцыя “Інтэрфакс”, загінуў кіроўца беларускага аўтобусу і 9 пасажыраў украінскага, адзін зь іх - ужо ў шпіталі. Усяго шпіталізавана 14 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, якія, як паведамляецца, знаходзяцца ў цяжкім стане. Параненыя цяпер у шпіталях Умані. Зь Беларусі накіраваны спэцыяльны аўтобус, які адвязе беларускіх пасажыраў дадому. Паводле прадстаўніка ўкраінскага ДАІ, катастрофа адбылася па віне беларускага кіроўцы – ён заснуў за рулём і аўтобус выехаў на сустрэчную паласу руху. З прычыны катастрофы ў Чаркасскай вобласьці адмененае сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці.
XS
SM
MD
LG