Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абраньне нацыянальнай рады у Іраку адкладзенае


БАГДАД. Палітычныя і рэлігійныя лідары, якія удзельнічаюць у нацыянальнай канфэрэнцыі у сталіцы Іраку адклалі да панядзелку абраньне нацыянальнай рады, у складзе якой мае быць 100 чальцоў. Нацыянальная рада будзе назіраць за працай пераходнага ірацкага ураду да выбараў, прызначаных на студзень наступнага году. У Багдадзе сёньня у выніку нападаў ваяўнікоў загінулі 7 і параненыя болей за 40 чалавек. Апрача таго, у сутычках з шыіцкімі ваяўнікамі у Багдадзе загінуў адзін амэрыканскі жаўнер і некалькі параненыя.
XS
SM
MD
LG