Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлер Шрэдэр з жонкай удачарылі расейскую дзяўчынку


БЭРЛІН. Канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр і ягоная жонка Дорыс удачарылі 3-гадовую расейскую дзяўчынку Вікторыю. Прэсавы сакратар нямецкага ўраду адмовіўся камэнтаваць гэтую навіну. Шрэдэры ўзялі дзяўчынку зь дзіцячага дому ў Санкт-Пецярбургу. Гэта будзе іх другое дзіця - Дорыс Шрэдэр-Кэпф мае 13-гадовую дачку ад першага шлюбу.
XS
SM
MD
LG