Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль працягвае будаваць дамы на Заходнім Беразе


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі ўрад сёньня абвясьціў тэндэр на пабудову каля 1000 дамоў у гэбрайскіх паселішчах на Заходнім Беразе Ярдану. Палестынскі прэм’ер Ахмэд Курэй асудзіў гэты плян і назваў яго новым крокам Ізраілю супраць замірэньня з палестынцамі. Нядаўна дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл выказаў сваё расчараваньне адсутнасьцю прагрэсу ў выкананьні гэтак званага пляну ”дарожнай мапы”, паводле якога Ізраіль мае спыніць будаваньне новых паселішчаў.
XS
SM
MD
LG