МАСКВА. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў, што яго не хвалююць пляны Злучаных Штатаў вывесьці тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў з Эўропы і разьмясьціць іх у Азіі. Выступаючы сёньня ў Екацярынбургу, ён сказаў, што гэтыя пляны не выклікаюць у яго ніякай трывогі. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паведаміў, што на працягу дзесяцігодзьдзя будзе пераразьмешчана каля 70 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў. Гэтыя пляны ўжо віталі Японія і Аўстралія. Паводле нямецкага ўраду, ад гэтых плянаў страціць найболей Нямеччына, дзе тысячы людзей страцяць сваю працу.