ГАЗА. На Заходнім беразе Ярдану і ў самім Ізраілі працягваецца галадоўка палестынскіх вязьняў, якія пратэстуюць супраць дрэнных умоваў утрыманьня ў турмах.
З гэтай нагоды прадстаўнік палестынскіх уладаў Махамэд Сабайх заявіў.
(Сабайх) “Сярод вязьняў ёсьць дзеці, цяжарныя жанчыны і параненыя. Шмат хто знаходзіцца ў вязьніцах цягам двух-трох гадоў без усялякага суду”.
У сваю чаргу ізраільскія прадстаўнікі кажуць, што насамрэч палестынскія ўлады не цікавяцца лёсам вязьняў, і менавіта таму яны вымушаныя ісьці на такія радыкальныя крокі, як галадоўка.