Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бобі Фішэр ажэніцца зь японкай


ТОКІЁ. Былы чэмпіён сьвету ў шахматах, амэрыканец Бобі Фішэр, заявіў аб намеры ажаніцца з кіраўніцай японскай фэдэрацыі шахмат. Фішэр быў затрыманы у Японіі на запыт амэрыканскіх уладаў, якія патрабуюць яго дэпартацыі. Фішэра вінавацяць у парушэньні міжнароднага эмбарга супраць былой Югаславіі. У 1992 годзе ён выйграў у Чарнагорыі матч супраць іншага былога чэмпіёна, Барыса Спаскага.
XS
SM
MD
LG