КАБУЛ. На захадзе Аўганістану, у правінцыі Герат ідуць цяжкія баі паміж сіламі губэрнатара Ісмаіла Хана і мясцовага вайсковага кіраўніка Аманулы Хана. Ёсьць сьмяротныя ахвяры. Прадстаўнік міністэрства аброны Аўганістану генэрал Азімі заявіў:
(Азімі) “Кіраўніцтва правінцыі Герад паведаміла, што баі былі справакаваныя губэрнатарам суседняй правінцыі Гор. Ён, аднак, адкідае абвінавачаньні і кажа, што гэта паўстаньне жыхароў правінцыі Герат. Мы ня можам сказаць нічога дакладнага, пакуль нашая дэлегацыя не наведае Герад”.