13 жніўня 1654 году пасьля працяглае аблогі горад Гомель быў захоплены казакамі Івана Залатарэнкі. Залатарэнка прывёў у Беларусь сваё 20-тысячнае войска пры падтрымцы маскоўскага цара. Для беларускіх гарадоў казачая навала несла спусташэньне і разбурэньне, а бясчынствы захопнікаў і іхныя зьдзекі над мірным насельніцтвам пераўзыходзілі ў сваім дзікунстве самыя бесчалавечныя фантазіі.
13 жніўня 1942 году фашысты зьнішчылі Мірскае гета. Створана яно было на тэрыторыі славутага Мірскага замку. Пасьля таго, як акупанты загубілі паўтары тысячы мірскіх габрэяў, астатніх 850 чалавек сагналі ў замак. Некаторым вязьням удалося ўцячы ў лес, але большасьць людзей была расстраляная на месцы, у замку. Кіраваў расстрэлам нямецкі камэндант са зьдзеклівым прозьвішчам – Фэст.
13 жніўня ў розныя гады прыйшлі на сьвет заснавальнік нямецкай кампартыі Карл Лібкнэхт, клясык амэрыканскіх фільмаў жаху Альфрэд Хічкок, нямецкі бізнэсовец Альфрэд Круп, на заводзе якога зроблены флагшток над сёньняшняй прэзыдэнтурай Беларусі, і кубінскі дыктатар Фідэль Кастра.
13 жніўня 1956 году пакінуў гэты сьвет народны паэт Беларусі Якуб Колас. Кажуць, на разьвітаньне з клясыкам у менскі Палац прафсаюзаў прыйшлі многія тысячы людзей.
Цяпер – пра каляндар заўтрашняе суботы.
14 жніўня ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Першы або Мядовы Спас. Яшчэ ў народзе яго называюць Макаўе. Наступны Спас будзе адзначацца 19 жніўня. Ён мае назву Яблычны.
14 жніўня – прыкметная дата ў беларускай гісторыі. У гэты дзень у 1385 годзе была падпісаная Крэўская унія. Адбывалася цырымонія ў вежы Крэўскага замку, ад якога сёньня засталіся толькі руіны. Сэнс уніі быў у тым, што кіраўнік нашых тагачасных земляў Ягайла атрымаў права ажаніцца з польскай каралевай Ядвігай і стаць каралём Польшчы. Саюз быў патрэбны для супольнае барацьбы зь нямецкай агрэсіяй. Юрыдычна унія азначала інкарпарацыю нашага Вялікага Княства ў склад Польшчы, але на практыцы атрымалася хутчэй фэдэрацыя, бо Княства на той час было магутнай эўрапейскай дзяржавай з уласнымі традыцыямі, і проста далучыць яго да суседкі было немагчыма.
14 жніўня 1824 году расейскі цар Аляксандар І падпісаў прысуд удзельнікам тайных студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Згодна з прысудам, дзесяткі студэнтаў пайшлі на катаргу ў Сыбір, асноўная ж маса трапіла пад нагляд паліцыі, нядобранадзейныя выкладчыкі выкідаліся зь Віленскага ўнівэрсытэту. Сярод рэпрэсаваных былі студэнты Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, якія ў будучыні прынясуць славу Беларусі, Літве і Польшчы.
Сярод знакамітых людзей 14 жніўня ў розныя гады нарадзіліся ангельскі пісьменьнік і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Джон Голсуорсі, польская кінаактрыса Беата Тышкевіч і колішняя менская школьніца Алена Сьвірыдава, якую сёньня ў Расеі называюць самай стылёвай сьпявачкай у расейскім шоў-бізнэсе.