Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працяг апэрацыі ў Нэджэфе


НЭДЖЭФ. Амэрыканскія марскія пэхатынцы і ірацкія вайсковыя сілы првы падтрымцы танкаў абкружылі мячэць Імам Алі, дзе забарыкадавалася большасьць узброеных прыхільнікаў аль-Садра, але не ўваходзяць на тэрыторыю гэтай галоўнай сьвятыні мусульманаў – шыітаў. Гаворыць палкоўнік войска ЗША Джым Рэйні. (Рэйні) “Мы знаходзімся на этапе завяршэньня вайсковай апэрацыі ў раёне Нэджэфу пры гэтым вельмі асьцярожна ставімся да тэрыторыі мячэці, каб нічога там не разбурыць. Мы шмат у чым сябе абмяжоўваем у часе апэрацыі, але губэрнатар Нэджэфу зьвярнуўся да нас па дапамогу каб аднавіць на гэтых тэрыторыях парадак і кантроль легальнага ірацкага ўраду”. Узброеныя прыхільнікі шыіцкага клірыка Мактады аль-Садра заяўляюць, што будуць абараняць свае пазыцыі у Нэджэфе да канца.
XS
SM
MD
LG