Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эстоніі плянуецца вытворчасьць біядызэльнага паліва


ТАЛІН. Фонд, злучаны з адной з буйнейшых у сьвеце аўтамабільных кампаніяў Daimler Chrysler, зацікаўлены у пабудове у Паўдзённай Эстоніі вялікага прадпрыемства па вытворчасьці біядызельнага паліва. Міністэрства фінансаў Эстоніі перадала інфармацыю кампаніі адносна магчымасьцяў стварэньня такога прадпрыемства. Далейшы лёс плянаванага прадпрыемства залежыць ад таго, як вырашыцца пытаньне пра вызваленьне біядызельнага паліва ад акцызнага падатку. Міністар фінансаў Эстоніі ужо прыняў першапачатковае рашэньне вызваліць біядызэльнае паліва ад абкладаньня акцызам, што азначае, што гэта паліва будзе таньнейшым за звычайнае.
XS
SM
MD
LG