ВАРШАВА. Кіраўнік штабу польскага войску, гэнэрал Чэслаў Пёнтас, заявіў у часе прэсавай канфэрэнцыі, што ён ня бачыць ніякіх памылак у апэрацыях польскіх міратворчых войскаў у Іраку. Паводле гэнэрала, некаторыя праблемы з уніформай, вопраткай і абуткам для жаўнераў былі вырашаныя дастаткова хутка.