Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блізу Цхінвалі адбылася новая перастрэлка


ТБІЛІСІ. Сёньня раніцай адбылася перастрэлка паміж сіламі бясьпекі Грузіі й паўстанцамі Паўднёвай Асэтыі. Прадстаўніца асэтынскага боку Ірына Гаглоева заявіла, што грузінскія сілы, разьмешчаныя ў вёсцы Тамарашэні, пачалі страляць у накірунку сталіцы Паўднёвай Асэтыі Цхінвалі. У сваю чаргу кіраўнік мясцовай управы паліцыі Грузіі Аляксандар Сухіташвілі абвінаваціў асэтынскія сілы ў ініцыяваньні стральбы. Учора перастрэлка каля Цхінвалі цягнулася амаль шэсьць гадзінаў. Ахвяраў і пацярпелых няма.
XS
SM
MD
LG