Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыпалі выплаціць кампэнсацыі ахвярам замаху ў Бэрліне


БЭРЛІН. Лібія пагадзілася выплаціць 35 мілёнаў даляраў у якасьці кампэнсацыі грамадзянам Нямеччыны, якія пацярпелі ў часе выбуху бомбы ў бэрлінскім начным клюбе ў 1986 годзе. Амбасадар Лібіі ў Бэрліне Саід Абдулааці з гэтай нагоды сказаў: (Абдулааці) «Гэты крок добра адаб''ецца на іміджы Лібіі, а таксама дапаможа палепшыць дачыненьні паміж Лібіяй і Эўразьвязам, паміж Лібіяй і Нямеччынай». У выніку замаху загінулі 3 чалавекі, сярод якіх двое - амэрыканскія жаўнеры, а каля 230 былі параненыя. Бэрлінскі суд прызнаў, што замах здейсьнілі былыя супрацоўнікі амбасады Лібіі. Пасьля таго, як лібійскія ўлады згадзіліся выплаціць кампэнсацыі, нямецукі бок заявіў, што цяпер ёсьць шанец на нармалізацыю нямецка-лібійскіх дачыненьяў і нават на магчымы візыт у Трыпалі канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра.
XS
SM
MD
LG