Ініцыятыўныя групы, якія будуць зьбіраць подпісы за прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат, у гэтыя дні атрымліваюць у выбаркамах падпісныя лісты й пасьведчаньні. Большасьць апазыцыйных кандыдатаў будзе вылучацца як шляхам збору подпісаў, гэтак і праз вылучэньне зьездамі сваіх партыяў. Пераважна такім чынам дзейнічаюць і апазыцыйныя лідэры, прычым некаторыя ўпісалі і сябе ў сьпіс ініцыятыўных групаў, каб мець дадатковую магчымасьць кантактаваць з выбарцамі падчас збору подпісаў.
Большасьць партыйных лідэраў “Пяцёркі плюс” падалі дакумэнты на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных групаў у Менску: Вінцук Вячорка і Анатоль Лябедзька будуць балятавацца “па месцы жыхарства”, Станіслаў Шушкевіч — у тым жа раёне, дзе ён калісьці абіраўся ў Вярхоўны Савет СССР і Рэспублікі Беларусь. А вось лідэр ПКБ Сяргей Калякін падаў дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы ў Гомелі.
Лідэр БСДП “Народная грамада” Мікола Статкевіч пакуль не падаваў дакумэнтаў, але кажа, што і ён балятавацца будзе хутчэй за ўсё ў Менску. Паводле спадара Статкевіча, каардынацыі зь “Пяцёркай плюс” ягонай партыі дасягнуць не ўдалося. “Народная грамада” падрыхтавалася да вылучэньня 60 кандыдатаў, і будзе весьці кампанію пад лёзунгамі сацыяльных патрабаваньняў і эўрапейскай інтэграцыі Беларусі. “Народная грамада” зьбіраецца “ня толькі шукаць доказаў фальсыфікацыяў, але і перамагаць”, — кажа спадар Статкевіч. Такім чынам, кандыдаты ад “Народнай грамады” будуць канкураваць з прадстаўнікамі “Пяцёркі плюс”.
Ад апазыцыйных партыяў, якія стаяць на пазыцыях народнай ініцыятывы “Пяцёрка плюс”, зьбіраюцца вылучыць 220 кандыдатаў — 110 асноўных і 110 запасных. У асобных акругах, праўда, будуць выключэньні, там можа быць вылучаны і адзін, і тры кандыдаты, — кажа кіраўнік перадвыбарчага штабу АГП Сяргей Альфер. Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка гэтак вызначыў прыярытэты сваёй кампаніі:
(Вячорка: ) “Разьлічваю на тое, што нашыя людзі пакажуць аблічча фронту. Фронтаўскія кандыдаты не баяцца ўладаў, і таму яны самыя незалежныя. Разьлічваю на тое, што яны пакажуць стваральны, пазытыўны імідж фронту, які прапаноўвае і шляхі вырашэньня мясцовых праблемаў, і, самае важнае, шлях вырашэньня галоўнай нашай праблемы — зьмены дыктатуры на дэмакратыю. Людзі проста пабачаць, што Партыя БНФ — гэта талковыя, сучасныя, адукаваныя, сымпатычныя людзі”.
У другой палове жніўня — пачатку верасьня пройдзе большасьць партыйных зьездаў у справе вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты. Аднымі зь першых вызначацца ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамадзе, іх зьезд прызначаны на 15 жніўня. Як кажа лідэр БСДГ Станіслаў Шушкевіч, у разгар выбарчай кампаніі пачаўся ціск Мінюсту на гэтую партыю, зьявіліся прэтэнзіі да партыйных блянкаў, да юрыдычнага адрасу.
(Шушкевіч: ) “Яны зноў на нас наваліліся з гэтым папярэджаньнем… Нам ніхто не дае адрасу, ні адна дзяржаўная структура. Мы ў такім становішчы, што я баюся, гэтыя праблемы будуць невырашальнымі”.
Станіслаў Шушкевіч не выключае, што ягоную партыю нават можа чакаць лёс закрытай нядаўна Беларускай партыі працы.
Апазыцыйныя дэпутаты дзейнага складу С. Скрабец, У. Парфяновіч, І. Баслык, І. Пашкевіч зьбіраюцца балятавацца ў тых жа акругах, дзе яны перамаглі чатыры гады таму. Выключэньнем стаў Валеры Фралоў, які абраў сабе адну зь менскіх акругаў.