Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛАД патрабуе даць Судану больш часу на выкананьне рэзалюцыі РБ ААН


КАІР. У сталіцы Эгіпту адбылася сустрэча міністраў замежных справаў Лігі арабскіх дзяржаваў. Міністры выказалі меркаваньне, што Судан патрабуе больш часу, каб выканаць патрабаваньні Рады бясьпекі ААН. Паводле рэзалюцыі Рады, кіраўніцтва Судану мусіць цягам аднаго месяца правесьці раззбраеньне арабскіх груповак, якія тэрарызуюць чорнаскурае насельніцтва ў правінцыі Дарфур. Цягам апошніх палутара гадоў тут было забіта як найменей 30 тысячаў чалавек, блізу палутара мільёнаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
XS
SM
MD
LG