ХІРАСІМА. Сёньня – 59-ая гадавіна трагедыі Хірасімы, на якую ЗША збросілі атамную бомбу 6 жніўня у 1945-м. У выніку болей за 140 000 чалавек былі забітыя альбо параненыя. Праз тры дні напад быў паўтораны на другі японскі горад – Нагасакі. Мэр Хірасімы у сваім выступе у памяць трагедыі скрытыкаваў ЗША за тое, што яны працягваюць распрацоўкі атамнай зброі.