ЦХІНВАЛІ. Лідэр Паўднёвай Асэтыі Эдуард Какойты заявіў, што ня будзе сустракацца з прэм’ер-міністрам Грузіі Зурабам Жванія да часу, пакуль Грузія ня выведзе сваіх войскаў з паўднёваасэтынскай тэрыторыі. Раней Жванія выступіў з ініцыятываю сустрэчы з паўднёваасэтынскім лідэрам з мэтаю распружыць сытуацыю ў рэгіёне.