Сёньня ў першай палове дня я завітаў у аблвыканкам. Ува Ўпраўленьні арганізацыйна-кадравай работы мне сказалі, што прадстаўнікі апазыцыйных сіл ня ўлучаны ў склад камісій. Чыноўнікі разьбіралі паперы, спраўджвалі сьпісы. Дарэчы, надрукаваны яны будуць толькі пасьлязаўтра.
Некаторыя мясцовыя прадстаўнікі кааліцыі “Пяцёрка плюс” гаварылі мне, што варта пачакаць публікацыі гэтых сьпісаў, што, маўляў, надзея памірае апошняй. А вось меркаваньне Рамана Юргеля – намесьніка старшыні гарадзкой арганізацыі партыі БНФ.
(Юргель: ) “Што можна сказаць? Улады, нягледзячы на тое, што машына фальсыфікацыі ў іх працуе добра, баяцца нас. Баяцца, што мы іх схопім за руку, што будзем мець у камісіях непатрэбную інфармацыю й падамо гэтую інфармацыю ў АБСЭ, у іншыя міжнародныя арганізацыі”.
Раман Юргель, дарэчы, будзе кіраваць выбарным штабам аднаго з кандыдатаў ад “Пяцёркі плюс”. У склад акруговай камісіі ў Горадні ад грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” быў прапанаваны Кастусь Жынь. Яго выклікалі ў ідэалягічны аддзел гарвыканкаму й спыталі, ці мае ён досьвед працы ў акруговых камісіях? Спадар Жынь адказаў, што ня мае, бо яго ж яшчэ ні разу не ўлучылі ў склад камісіі.