Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія можа ўвесьці санкцыі супраць Прыднястроўя


БУХАРЭСТ. Румынія разглядае магчымасьць увядзеньня санкцыяў супраць прыднястроўскага рэгіёну ў адказ на закрыцьцё там школаў з выкладаньнем на румынскай мове, – пра гэта сёньня заявіў міністар замежных справаў Румыніі Мірча Джаанэ. Паводле ягоных словаў, санкцыі могуць уключаць забарону на выдачу візаў кіраўніцтву прыднястроўскага рэгіёну, не выключаецца таксама магчымасьць замарожваньня рахункаў прыднястроўскіх банкаў у Румыніі.
XS
SM
MD
LG