Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы паміж Украінай і ЗША і Польшчай адносна тэрмінаў знаходжаньня украінскага кантынгенту у Іраку


КІЕЎ. Адбываюцца перамовы паміж Украінай і ЗША і Польшчай адносна тэрмінаў знаходжаньня украінскага міратворчага кантынгенту у Іраку. Міністар абароны Украіны Яўген Марчук паведаміў, што нядаўна украінскія міратворцы вывелі сваю роту з рэгіёну на мяжы Ірану і Іраку. Яны падрыхтавалі да працы групу ірацкіх памежнікаў і перайшлі у асноўны лягер блізу гораду Эль-Кут. Ад верасьню мінулага году у Іраку з міратворчай місіяй знаходзіцца болей за 1600 украінскіх вайскоўцаў. У верасьні сёлета плянуецца ратацыя украінскага кантынгенту, яго склад павялічыцца на 146 чалавек. У Іраку загінулі 6 украінскіх вайскоўцаў і каля 15 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG