Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклапочаныя закрыцьцём малдаўскіх школаў у Прыднястроўі


КІШЫНЭЎ. Міністар замежных справаў Малдовы Андрэй Стратан паведаміў сёньня на паседжаньні ўраду, што Злучаныя Штаты Амэрыкі выказалі заклапочанасьць з нагоды закрыцьця малдаўскіх школаў у Прыднястроўі і заклікалі Кішынэў і Тыраспаль хутчэй вярнуцца за стол перамоваў. Аб гэтым гаворыцца ў лісьце ад дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла на адрас малдаўскага кіраўніцтва. Тым часам сытуацыя вакол малдаўскіх школаў у Прыднястроўі далей абвастраецца – у чацьвер улады Тыраспалю зачынілі яшчэ адну школу ў Рыбніцы. У адказ урад Малдовы пастанавіў увесьці з 1 жніўня санкцыі супраць Прыднястроўя. Канфлікт абвастрыўся пасьля таго, як у ліпені ўлады Прыднястроўя зачынілі чатыры з шасьці малдаўскіх школаў, дзе выкарыстоўваўся лацінскі альфабэт.
XS
SM
MD
LG