Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рэпартэры бязь межаў": крытыка Ірану


АТАВА. Арганізацыя “Рэпартэры бязь мяжаў” назвала “звышнедарэчнымі й абразьлівымі” дадзеныя іранскімі ўладамі тлумачэньні прычын сьмерці канадзкай фотажурналісткі Захры Казэмі. Напярэдадні іранскі суд заявіў, што Казэмі галадала ў Тэгеранскай турме й атрымала сьмяротныя пашкоджаньні, калі выпадкова ўпала, будучы ў аслабленым з прычыны галадоўкі стане. У сваёй заяве “Рэпартэры бязь межаў” заклікалі правесьці незалежнае расьсьледаваньне акалічнасьцяў сьмерці канадзкай фотажурналісткі. Канадзкі міністар замежных справаў П’ер Пэтыгру паўтарыў, што яго краіна настойвае на вяртаньні цела Казэмі ў Канаду для правядзеньня аўтопсіі з мэтаю вызначыць сапраўдныя прычыны сьмерці журналісткі.
XS
SM
MD
LG