Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя НАТО аналізавала магчымасьці наладзіць у Вільні нефармальную сустрэчу міністраў замежных справаў краін НАТО


ВІЛЬНЯ. Сёньня канчаецца візыт дэлегацыі НАТО ў Літву. Дэлегацыю ачольвае дырэктар групы НАТО для плянаваньня мерапрыемстваў на найвышэйшым роўні. Дэлегацыя НАТО аналізавала магчымасьці наладзіць у Вільні нефармальную сустрэчу міністраў замежных справаў краін НАТО у красавіку наступнага году. Экспэрты Альянсу азнаёміліся з практычнымі магчымасьцямі сталіцы Літвы для арганізацыі мерапрыемства такога маштабу. Канчатковае рашэньне будзе прынятае пазьней, калі дэлегацыя вернецца у Брусэль і перадасьць праект мерапрыемства кіраўніцтву НАТО. Штогод адбываецца ня менш за дзьве сустрэчы міністраў замежных справаў краін НАТО. Фармальная сустрэча звычайна ладзіцца ў сядзібе НАТО ў Брусэлі у сьнежні, нефармальная – увесну ў адной з краін НАТО.
XS
SM
MD
LG