Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат на віцэ-прэзыдэнта ЗША выступіць са зваротам


БОСТАН. Апазыцыйная Дэмакратычная партыя ЗША на трэці дзень свайго нацыянальнага зьезду мае вылучыць Джона Керы кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах у лістападзе. Сёньня ж кандыдат на пасаду віцэ-прэзыдэнта Джон Эдвардс мае выступіць з агульнанацыянальным тэлезваротам. Учора сэнатар ад партыі Дэмакратаў Эдвард Кенэдзі заявіў на зьезьдзе, што адміністрацыя прэзыдэнта Джорджа Буша значна пагоршыла рэпутацыю Злучаных Штатаў у сьвеце.

(Кенэдзі: ) “Як мог прэзыдэнт змарнаваць такую вялізную колькасьць добрых пачуцьцяў, якія былі скіраваныя на Амэрыку з усяго сьвету пасьля 11 верасьня? Бальшыня сьвету ўсё роўна ведае якімі мы можам быць – толькі такой нацыяй мы і можам быць – і яны хочуць, каб мы зноў сталіся такой нацыяй. Амэрыка павінна быць сьвятлом для сьвету і з Джонам Керы і Джонам Эдвардсам Амэрыка будзе такой”

Тым часам Джон Керы сканчае шасьцідзённы тур па ЗША і сёньня мае прыехаць на зьезд, дзе заўтра выступіць са зваротам да амэрыканскага народу.
XS
SM
MD
LG