ХЭЛЬСЫНКІ. Міністар унутраных спраў Фінляндыі Кары Раямакі выказаў заклапочанасьць уплывам арганізаванай злачыннасьці, якая, паводле яго, патрапляе ў Фінляндыю з Расеі і Эстоніі. Паводле фінскай паліцыі, такія групоўкі ў асноўным кантралююць гандаль наркотыкамі і прастытуцыю, і маюць абарот ў сотні мільёнаў эўра. Міністар заклікаў да больш актыўнага супрацоўніцтва паміж суседнімі краінамі ў гэтым пытаньні