Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікае да санкцыяў супраць Судану


БРУСЭЛЬ. Эўразьвяз заклікаў Раду бясьпекі ААН увесьці санкцыі супраць Судану, калі гэтая краіна не прыкладзе намаганьняў, каб спыніць ваенны канфлікт у заходнім рэгіёне Дарфур. У заяве Эўразьвязу гаворыцца, што Судан павінны неадкладна выканаць свае абавязацельствы і раззброіць праўрадавыя арабскія групоўкі, які ад пачатку канфлікту летась забілі больш за 50 тысяч чалавек і пазбавілі жытла больш за мільён чарнаскурых афрыканцаў. Тым часам чакаецца, што прэзыдэнт Судану заўтра наведае Беларусь з трохдзённым візытам. Падрабязьней пра гэта – у нашай далейшай праграме.
XS
SM
MD
LG