ВАРШАВА. Акты аб забойстве ў 1984 годзе супрацоўнікамі службы бясьпекі капэляна “Салідарнасьці” ксяндза Ежага Папялушкі перададзеныя ў польскі Інстытут нацыянальнай памяці. Паводле старшыні Інстытуту Леана Кераса, дакумэнты могуць дапамагчы ўстанавіць, ці мелі дачыненьне да забойства ксяндза Папялушкі прадстаўнікі найвышэйшай польскай улады сярэдзіны 1980-ых. Перад судом дасюль ня сталі заказчыкі забойства Ежага Папялушкі.